Translate

中文(简体) Português English (US) Français Deutsch Italiano 日本語 한국어 Русский Español

среда, 5 октября 2011 г.

Слінга-бацькі выйдуць на шэсце ў Гродне


Слінга-шэсце — гэта адно з мерапрыемстваў, якое пройдзе ў абласным цэнтры падчас міжнароднага тыдня слінганашэння.

Гродзенскія бацькі рыхтуюцца да міжнароднага тыдня слінганашэння, які пачнецца на наступным тыдні. Імі будзе арганізаваны конкурс фотаздымкаў “Што можна рабіць у слінгу?”, вулічнае шэсце і сямейны слінга-квэст. Вось што распавяла Еўрарадыё стваральніца інфармацыйнага цэнтру "Дзеці і бацькі Гродна" Ганна Кузняцова:

"У нас 12 кастрычніка запланавана слінга-шэсце а 11-30... Плануецца канцэрт класічнай музыкі ў музеі гісторыі і рэлігіі. Гэта будзе або ў чацвер вечарам ці праз тыдзень, 23 кастрычніка".

Таксама ў Гродне адбудзецца флэш-моб “Знайдзі суседа”. У чатырох раёнах горада ва ўлюбёных месцах прагулак бацькоў маленькіх дзяцей збяруцца слінга-маці. На думку Кузняцовай, гэта дазволіць гродзенцам больш даведацца пра слінгі і пераканацца ў перавагах спецыяльнага нашэння дзяцей.

Еўрарадыё

Комментариев нет:

Отправить комментарий